Падтрымка праекту «Дзяцінства ў эміграцыі»

  • Гісторыя

Пасля пратэстаў 2020 года ў Беларусі людзі масава спазналі рэпрэсіі. На дадзены момант у краіне больш за тысячу палітвязняў, а паводле афіцыйных звестак уладаў, з 2020 года па 2021 год, жыхароў Беларусі стала менш на 60 614 тысяч. Людзі, баючыся крымінальнага пераследу, якія пацярпелі ад рэжыму Лукашэнкі — збеглі з краіны. Разам з дарослымі беглі і дзеці. У Беларусі адабранне дзяцей з сям′і з′яўляецца адным з інструментаў палітычнага ціску за грамадзянскую пазіцыю і іншадумства. Паводле інфармацыі памежнай службы Украіны, ад жніўня 2020 года па жнівень 2021 года мяжу перасеклі 100 тысяч беларусаў. Ад пачатку поўнамаштабнай вайны беларускія дзеці ўцяклі з Украіны і сталі двойчы ўцекачамі. Беларусь стала краінай суагрэсарам, таму многія дзеці сутыкнуліся з дыскрымінацыяй па нацыянальнай прыкмеце. Не маючы магчымасці ігнараваць дадзеную праблему, разам з камандай мы прынялі рашэнне расказаць гісторыю гэтых дзяцей праз праект «Дзяцінства ў эміграцыі». Мэты, якія мы ставім перад сабой — гэта паказаць уразлівасць дзяцей-бежанцаў ва ўмовах паўторнай эміграцыі; прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем дзяцей-уцекачоў з Беларусі; зрабіць бачнымі дзяцей, якія, як і дарослыя, пацярпелі ад рэжыму Лукашэнкі; прыцягнуць розныя НДА/НКА, еўрапейскія арганізацыі і арганізацыі па правах чалавека для дапамогі беларускім дзецям-уцекачам; знізіць дыскрымінацыю па нацыянальнай прыкмеце ў грамадстве. Для таго, каб падарыць голас гісторыям дзяцей, якія пацярпелі ад рэпрэсіўнага рэжыму і вайны, наша каманда мае патрэбу ў падтрымцы. Мы будзем удзячныя кожнаму, хто дапаможа нам рэалізаваць гэтую ініцыятыву і зрабіць бачнымі дзяцей, якія перажылі тое, што яны не павінны былі перажываць.

:
€ 19
Збор завершаны. Сабрана: € 19