Праект Voices from Belarus з'явіўся ў ліпені 2020, калі беларусы па ўсім свеце пачалі задаваць пытанне «дзе я магу знайсці навіны на англійскай, каб падзяліцца імі з сябрамі?»
Праз 2 гады мы працягваем працаваць і асвятляць падзеі ў Беларусі, а цяпер — і ва Украіне, у каналах, якія часцей выкарыстоўвае замежная аўдыторыя — Twitter і Instagram.
На наш рахунак падпісаны Офіс прэзідэнта Латвіі, МЗС Літвы, Deutsche Welle і Святлана Ціханоўская.
Мы хочам, каб пра тое, што адбываецца ў Беларусі даведаліся як мага больш людзей па ўсім свеце і будзем рады вашай падтрымцы.