Дзяржава дзьме шчокі і трубіць на кожным кроку пра «Вялікую перамогу», але не знайшла час паклапаціцца пра тых, хто ваяваў і выжыў у пякельнай мясасечцы сусветнай вайны. У бюджэце краіны закладзена 0 рублёў і 0 капеек на выплату ветэранам, аб подзвігах якіх так гучна крычыць дзяржпрапаганда.
ШТОШ, калі ва «ўлады» справа сыплецца з рук, мы гатовыя падхапіць яго і зрабіць гэтую працу.
Мы аб'яўляем тэрміновы збор на выплату для ветэранаў і заклікаем усіх далучыцца да акцыі падтрымкі ветэранаў – удзельнікаў сусветнай вайны. Іх засталося ўсяго 3337 і ў нашых сілах прынесці даніну павагі.
Як звярнуцца па дапамогу?
Мы разумеем, што самі ветэраны ў сілу ўзросту не карыстаюцца Тэлеграмам, таму заклікаем іх родных і блізкіх звяртацца ў рахунак для праходжання верыфікацыі і атрымання дапамогі. @ww2help
Збор будзе працягвацца 30 дзён. Па заканчэнні тэрміну збору выплаты будуць праведзены па прапарцыйнаму прынцыпу: усе сабраныя на момант заканчэння збору грошы будуць роўнымі долямі размеркаваны паміж усімі заяўкамі, якія прайшлі верыфікацыю.
Выплаты будуць рабіцца бяспечным спосабам, які не ў стане заблакаваць сілавікі.
Мы паказалі сілу і салідарнасць падчас першай хвалі ковіда, мы паказалі волю народа на выбарах у жніўні, у нашых сілах паклапаціцца аб нашых ветэранах і без удзелу сініх пальцаў.
Працуем далей!