BYSOL — гэта дзясяткі супрацоўнікаў і валанцёраў на чале з сузаснавальнікам фонду Андрэем Стрыжаком. Большасці з нас давялося пакінуць краіну праз рэпрэсіі. Мы працуем з розных куткоў свету і разам з актывістамі і прадстаўнікамі дыяспар, мы дапамагаем тым, хто пацярпеў ад рук беларускага рэжыму. У дадзены момант мы таксама дапамагаем актывістам, добраахвотнікам і ініцыятывам ва Украіне. Мы запусцілі канал, дзе збіраем інфармацыю па выездзе, эвакуацыі і адаптацыі ў іншых краінах і даем прыватныя кансультацыі. На дадзены момант мы апрацавалі ўжо больш за 10 000 прыватных заявак.
Андрэй Стрыжак
Праваабаронца, грамадзянскі актывіст, валанцёр. Працуе ў грамадскім сектары з 2000 гады. Дапамагаў рэпрэсаваным у Беларусі, мясцовым жыхарам і медыкамі ў зоне баявых дзеянняў на Данбасе.
У 2020 годзе разам з іншымі актывістамі Андрэй запусціў валанцёрскую ініцыятыву ByCovid-19, якая дапамагала ўрачам Беларусі падчас пандэміі: валанцёры набывалі для медыкаў сродкі індывідуальнай абароны, якімі іх не забяспечыла дзяржава.
Чым мы займаемся наўпрост цяпер?
Цяпер BYSOL працуе па шэрагу напрамкаў:
- Мы падтрымліваем дваровыя ініцыятывы у Беларусі.
- Мы дапамагаем сем'ям палітычных зняволеных, якія часцяком застаюцца без крыніц даходу.
- Мы займаемся экстранай рэлакацыяй беларусаў, якія знаходзяцца пад пагрозай арышту з палітычных прычынаў.
- Мы падтрымліваем тых, хто быў асуджаны па палітычных прычынах і ў дадзены момант мае патрэбу ў дапамозе: медыцынскай, псіхалагічнай і фінансавай, каб вярнуцца да нармальнага жыцця.
- Мы падтрымліваем беларускіх добраахвотнікаў, якія цяпер змагаюцца за свабоду Украіны і дапамагаюць яе жыхарам выстаяць пад ударамі агрэсара.
- Дзякуючы вашай падтрымцы мы набываем аўтамабілі, а таксама неабходныя ва Украіне медыкаменты і сродкі абароны для ініцыятыў унутры краіны, якія працуюць з украінскім медыкамі і грамадзянскім насельніцтвам у зоне канфлікту.
Мы ўвесь час сочым за сітуацыяй у Беларусі, рэагуем на запыты грамадства і дапамагаем тым, каму гэта неабходна:
- мы запусцілі збор, каб дапамагчы сабраць дзяцей палітвязняў у школу і закупіць для іх канцылярскія прадметы, заплечнікі ды іншыя неабходныя рэчы;
- з вашай дапамогай мы зладзілі свята для сем'яў палітвязняў у Каляды;
- дзякуючы вам мы сабралі сродкі, каб дапамагчы ветэранам, якіх кінула дзяржава
За кожным з гэтых збораў і за кожным напрамкам стаіць чалавек. Мы працуем для таго, каб дапамагаць тым, хто змагаецца за свабоду.
Дзякуючы тысячам неабыякавых людзей — дзякуючы вам, мы змаглі дапамагчы вялікай колькасці людзей. Агульны аб'ём дапамогі ў дадзены момант складае 4,5 мільёнаў еўра.