Экстранны збор для вызваленых 16 верасня 2026 года

  • Гісторыя

 

16 верасня 2026 года на волю выйшла 25 беларускіх палітвязняў. BYSOL адкрывае экстранны збор у іх падтрымку. 

Вызваленне не адмяняе наступстваў — турма працягваецца ў бяссонні, трывозе, падарваным здароўі, немагчымасці знайсці працу і вярнуцца да звычайнага жыцця. Людзі выходзяць на волю з падарваным здароўем, стрэсам, дэзарыентацыяй, страчанымі сувязямі і без разумення, што рабіць.

Амаль усім трэба нанава наладжваць жыццё — аднаўляць дакументы, праходзіць лячэнне, шукаць жыллё і працу, набываць усе неабходныя рэчы.

Мэта — выплаціць як мінімум па €1 000 кожнаму чалавеку ў межах праграмы падтрымкі палітвязняў і вызваленых. Гэтыя сродкі спатрэбяцца на арэнду жылля, медыцынскую дапамогу, аднаўленне дакументаў, побытавыя выдаткі.

Акрамя матэрыяльнай падтрымкі, гэта важны жэст салідарнасці і чалавечага ўдзелу. У зняволенні людзям гадамі ўнушаюць, што пра іх забыліся і нікому не цікавы іх лёс. Наша агульная падтрымка дапаможа вярнуць пачуццё ўласнай годнасці, адчуванне апоры і сувязі з людзьмі, якія іх чакалі.

Большасць нашых збораў закрываецца дзякуючы зусім невялікім ахвяраванням. Таму абсалютна любая сума — гэта рэальны ўнёсак у чыюсьці магчымасць аднавіцца.

Каб атрымаць дапамогу з Экстраннага збору, трэба запоўніць форму або непасрэдна звярнуцца ў BYSOL да 16 сакавіка 2027 года. Кантакт у Telegram: @bysol_pzk

Незапатрабаваныя да 16 сакавіка 2027 года сродкі з экстраннага збору будуць раўнамерна размеркаваныя сярод тых палітвязняў з групы вызваленых 16 верасня 2026, хто звярнуўся па дапамогу (пацвердзіў жаданне атрымаць дапамогу).

Збор будзе актыўны да 16 кастрычніка 2026 года.

Сума пададзеная з улікам камісій банка і плацёжных сістэм.

Сума збора €25 000

Сабрана:
€ 6 076 з 25 000