«Падорым дзецям цуд!» — калядная акцыя 2025

  • Гісторыя

Давайце разам падорым дзецям, чые сем'і трапілі ў цяжкія абставіны, маленькі цуд і вялікую веру ў беларускую салідарнасць!

Навагоднія святы — час для цяпла, любові і дабрыні. Але для многіх беларускіх дзяцей зараз не хапае найважнейшага: мамы ці таты побач, бо яны знаходзяцца ў зняволенні паводле палітычных матываў. Замест звыклых радасцяў дзяцінства — яны вымушаныя жыць у расстанні, з шматлікімі цяжкасцямі, але мы можам зрабіць так, каб святло ўлюбёных святаў дасягнула і да іх.

Кожнае ваша ахвяраванне — гэта не проста падарунак, гэта знак таго, што свет не забыўся пра іх і пра іх сем'і. Разам мы можам стварыць свята, напоўненае цёплынёй і падтрымкай, дзе, хай на імгненне, дзеці адчуюць прысутнасць бацькоў. Уявіце сабе іх усмешкі, іх радасць, калі яны атрымаюць падарункі ад «Дзеда Мароза» — як сімвал таго, што яны не адны, што многія людзі клапоцяцца пра іх і іх будучыню.

Падтрымаўшы акцыю, вы зробіце значна больш, чым проста фінансавы ўдзел: вы дорыце дзецям веру ў цуд і замацоўваеце сямейныя сувязі, якія не пад сілу разарваць аніякім абставінам. Хай кожнае дзіця, якое марыць пра сустрэчу з бацькамі, ведае, што гэты светлы момант будзе магчымым, і што пакуль свет вакол дорыць надзею і клопат, наперадзе чакаюць лепшыя часы.

Няхай гэтыя святы будуць поўныя святла для ўсіх!

Традыцыйная дзіцячая акцыя арганізоўваецца сёлета Службай «Хуткай гуманітарнай дапамогі», у якую ўваходзяць фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія BY_Help і Ініцыятыва Dissidentby, а таксама партнёры — Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой і Асацыяцыя беларусаў Амерыкі.

Як атрымаць дапамогу?

Звярнуцца па дапамогу могуць члены сем'яў палітвязняў, у якіх ёсць дзеці да 16 гадоў уключна і нехта з бацькоў (ці абодва) знаходзяцца (больш за 3 месяцы), альбо знаходзіліся раней у зняволенні (таксама больш за 3 месяцы). Калі вы сваяк палітвязня, ці вызвалены палітвязень, для атрымання дапамогі запоўніце заяўку па 20 снежня 2024 уключна.

На падарунак кожнаму дзіцяці будзе выплачана 100 €.

Сабрана:
€ 18 464 з 24 800