«Пазбаўленне волі стане для мяне смяротным прысудам», — гэта словы адной з беларускіх пенсіянерак у зале суда. «Лепш бы забілі мяне ў глухім лесе», — перадаюць сваякі змест ліста іншай пенсіянеркі з СІЗА.
Так, сярод палітвязняў у Беларусі нямала пенсіянераў, у тым ліку з інваліднасцю. Без уліку ўзросту ці стану здароўя людзям пенсійнага ўзросту даюць турэмныя тэрміны, прызначаюць непамерныя для іх пенсій штрафы, цалкам пазбаўляюць магчымасці падпрацоўкі пасля вызвалення.
Пратэсты ў Беларусі і напружанасць да ўлады ўзніклі ў Беларусі задоўга да 2020 года. Але беспрэцэндэнтная колькасць беларусаў была арыштаваная ў выніку масавых пратэстаў менавіта гэтага года. Беларускія пенсіянеры, якія лічыліся асноўным электаратам дыктатара Лукашэнкі, таксама правялі некалькі мірных акцый, «Маршаў пенсіянераў», пратэстуючы супраць фальсіфікацыі выбараў.
Праваабаронцы з Аmnesty International задакументавалі арышты і факты жорсткага абыходжання з пажылымі людзьмі, якія бралі ўдзел у іх.
Самаму пажылому на сёння палітвязню ў Беларусі — 75 гады, і ў яго няма сваякоў, якія маглі б яго падтрымаць у турме.
«У мамы з дзяцінства праблемы з суставамі, якія з узростам нікуды не падзеліся, а ў камеры толькі пагоршыліся, таксама ў яе гіпертанія, пасля трох месяцаў у СІЗА пачаліся панічныя атакі. Але ўладам усё адно, каго саджаць, — пенсіянера, анкахворага, чалавека з абмежаванымі магчымасцямі,» — прызнаўся сваяк адной з палітзняволеных пенсіянерак.
Ва ўсіх нас ёсць магчымасць дапамагчы гэтым людзям на волі і ў зняволенні, а таксама іх сем'ям, якія збіраюць дарагія перадачы! З гэтай мэтай мы і запускаем гэтую дабрачынную кампанію і просім Вас яе падтрымаць.
Неабходная сума: €10 000
Сабраныя сродкі будуць накіраваныя на дапамогу палітвязням пенсіянерам, а таксама сваякам, якія падтрымліваюць іх у зняволенні. Далучайцеся!