Атрымалі дапамогу:
Шмат у якіх палітвязняў, якія ўжо выйшлі на волю, як і ў тых, хто ў турме — ёсць маленькія дзеці. Замест радасці і бацькоўскага цяпла, ў іх жыцці ўвайшла палітыка, якая крадзе іх дзяцінства. Сустрэць сямейнае свята са сваімі дарагімі татамі і мамамі атрымаецца далёка не ва ўсіх: многія да гэтага часу застаюцца ў турмах, а свабода аднаго з бацькоў стала б самым лепшым падарункам для іх малых.
Фонд Беларускай Салідарнасці BYSOL абвяшчае штогадовую акцыю "«Яны не побач, але — разам!». Мы можам дапамагчы мамам і татам, якія цяпер не могуць быць побач са сваёй сям'ёй, падарыць іх дзецям святочную атмасферу і на імгненне быць побач са сваімі дзецьмі.
Важна, каб нават у гэтыя цёмныя часы ў сем'яў беларускіх палітвязняў было свята. Нягледзячы ні на што. Каб набрацца сіл ад светлых падзей і цёплых уражанняў, радаваць сваіх блізкіх і мець веру ў перамогу ўнутры сябе. Вы можаце падарыць свята палітвязням і іх дзецям. Калі не можаце падтрымаць фінансава, раскажыце пра акцыю сябрам, знаёмым і ў сваіх сацсетках — гэта таксама дапамога.
Умовы акцыі:
Агульная сума збору: 18400 €. На кожнае дзіця будзе выдзелена разавая выплата ў 100 еўра. У выпадку, калі сабраная сума перавысіць заяўленую, мы перавядзем звышфінансаванне сем'ям палітвязняў з дзецьмі.
Як атрымаць дапамогу?
Калі вы сваяк палітвязня, ці вызвалены палітвязень, для атрымання дапамогі запоўніце форму з 2 па 6 снежня 2022 уключна.