Калядная акцыя 2022: «Яны не побач, але — разам»

  • Гісторыя

Ужо атрымалі выплаты:


ПРАВАЗДАЧА АБ ПРАВЯДЗЕНАЙ АКЦЫІ: Калядная акцыя: яны не побач, але разам

Тысячы беларусаў, якія паўсталі ў жніўні 2020 года супраць гвалту і несправядлівасці, сустракалі гэты год за кратамі. Іх дзеці, канешне ж, чакалі лепшага падарунка: вяртання сваіх бацькоў дадому. Але гэтага пакуль не здарылася…

Для нас, Фонду Беларускай Салідарнасці BYSOL, як і для ўсіх беларусаў, было вельмі важна, каб нават у цёмныя часы ў сем'яў палітвязняў было свята. І мы разам з вамі гэта зрабілі, дзякуючы акцыі «Яны не побач, але — разам!»:

130 дзяцей, з амаль 70 сем'яў — гэта 130 дзіцячых усмешак, 130 унікальных эмоцый і ўспамінаў, 130 палаючых сэрцаў, якія чакаюць сваіх бацькоў і памятаюць пра іх.

За гэты час мы сабралі і перадалі 11311 еўра (ад 100 да 300 еўра на сям'ю). Мы ўпэўненыя, што гэтыя ўспаміны дзеці пранясуць праз усё жыццё, але ўсё роўна самым яркім для іх застанецца хуткая сустрэча са сваім бацькам. І калі Каляды і Новы год — час выканання жаданняў, то няхай яно спраўдзіцца для іх як мага хутчэй.

Мы дзякуем усім, хто працягнуў руку дапамогі, каб стварыць гэтае выдатнае свята для беларускіх дзяцей палітвязняў.

БЕЛАРУСКАЯ САЛІДАРНАСЦЬ МАЦНЕЙ — РЭЖЫМ І ТУРМЫ РУХНУЦЬ!


АПІСАННЕ АКЦЫІ:

Шмат у каго з палітвязняў ёсць маленькія дзеці. Яны нічога не ведаюць пра палітыку, але дакладна ведаюць, што хочуць сустрэць сямейнае свята са сваімі дарагімі татамі і мамамі. Свабода аднаго з бацькоў стала б для іх самым лепшым падарункам, бо сям'я — гэта святое, і для яе сабрацца за калядным сталом усім разам неацэнна. Як важна, каб нават у гэтыя цёмныя часы ў сем'яў беларускіх палітвязняў было свята. Нягледзячы ні на што. Каб набрацца сіл ад светлых падзей, радаваць сваіх блізкіх і мець веру ў перамогу ўнутры сябе.

Фонд Беларускай Салідарнасці BYSOL аб'яўляе акцыю «Яны не побач, але – разам!».

Сутнасць акцыі ў тым, каб палітвязень ці зняволены па палітычных матывах «падарыў» сваім дзецям свята — ліст з віншаваннем, які ўручаць Дзед Мароз і Снягурачка. Яны раскажуць дзіцяці, што прыйшлі наведаць сям'ю, бо іх папрасіў тата ці маці, якія сядзяць у турме.

Дзеці могуць зрабіць сямейнае фота з Дзедам Марозам і Снягуркай і адправіць таце ці маме ў лісце ў турму. Так сям'я нябачна закране адно аднаго, і ўсміхнецца.

БЕЛАРУСКАЯ САЛІДАРНАСЦЬ — РАЗАМ МЫ МОЖАМ НЕМАГЧЫМАЕ

Калі вы сваяк палітвязня і хочаце атрымаць у падарунак наведванне Дзеда Мароза і Снягуркі, запоўніце, калі ласка, форму.

:
€ 11 311
Збор завершаны. Сабрана: € 11 311