«Трэба цуды? Зробім цуды!» — калядная акцыя BYSOL 2024

  • Гісторыя

Атрымалi выплаты:


У многіх беларускіх дзетак хтосьці з бацькоў (а часам і абодва) у гэты час знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах. Многія сем'і вымушаныя будуць сустракаць навагоднія святы ў чужой краіне, у растанні, не маючы магчымасці зрабіць традыцыйныя паадрункі родным.

Для нас, Беларускага Фонда Салідарнасці BYSOL, важна, каб у гэтыя часы у сем'ях палітзняволеных свята адбылося нягледзячы ні на што. 

Разам з вамі мы можам зрабіць так, каб палітзняволеныя бацькі падарылі сваім дзецям крыху радасці ў гэтыя дні. Дзякуючы цудам, якія мы разам можам зрабіць, як герой вядомай песні.

Фонд BYSOL штогод ладзіць акцыі, з дапамогай якіх дзеці палітычных зняволеных маюць магчымасць атрымаць дапамогу ад неабыякавых людзей, пакуль іх бацькі не могуць быць побач. Вельмі натхняе, што так шмат беларусаў, якім не ўсё адно. Бо толькі дапамагаючы адно адному, падтрымліваючы тых, каму складана, мы дорым дзецям будучыню, якую жадаем для саміх сябе.

Як атрымаць дапамогу?

Калі вы родны палітзняволенага, альбо вызвалены палітзняволены, для атрымання дапамогі запоўніце гэтую заўяку да 26 снежня 2023 уключна.

На падарунак для кожнага дзіця будуць вылучаныя €100.

:
€ 31 694
Збор завершаны. Сабрана: € 31 694