Падарыце дзецям палітзняволеных летнія канікулы!

  • Гісторыя

Мы запускаем збор у падтрымку дзяцей беларускіх палітзняволеных, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей і пачатку летніх канікул! Штогод гэтая дапамога трапляе дзецям у Беларусь і сем’ям, што былі вымушаныя пакінуць краіну.

Памер дапамогі для кожнага дзіцяіці – 100 еўра. Зазвычай гэтыя грошы ідуць на пакупку летняй вопраткі, аплату дадатковых заняткаў, псіхалагічную дапамогу і арганізацыю адпачынку. Летась нам удалося сабраць сродкі для 252 дзяцей. Падтрымайце збор цяпер! Важны кожны данат!

Падтрымліваючы гэты збор, мы паказваем, што адказнасць і салідарнасць мацнейшыя за страх і абыякавасць. Лета павінна заставацца часам дзяцінства – і разам мы можам зрабіць так, каб у гэтых дзяцей яно было больш радасным.

Хто можа падаць заяўку на атрыманне дапамогі?

  • сем’і палітзняволеных з дзецьмі, у якіх адзін з бацькоў або абодва знаходзяцца ў зняволенні не менш за тры месяцы (у тым ліку, на «хіміі» з накіраваннем або без);
  • былыя палітзняволеныя з дзецьмі, якія вызваліліся пасля 1 студзеня 2024 года;
  • бацькі, якія адбываюць «хатнюю хімію» – пры гэтым маюць інваліднасць, альбо з’яўляюцца пенсіянерамі, альбо выхоўваюць дзяцей да трох гадоў.

На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра. Заяўкі на атрыманне дапамогі прымаюцца да 31 мая ўключна.

Каб атрымаць дапамогу, трэба запоўніць форму. Калі вы хвалюецеся за вашу бяспеку, запаўняйце яе без адпраўкі дакументаў. Мы скантактуемся з вамі і ўдакладнім неабходную інфармацыю ў перапісцы.

Заяўкі прымаюцца ад бацькоў, якія знаходзяцца як у Беларусі, так і па-за яе межамі.
У выпадку ўзнікнення пытанняў па дзіцячай акцыі, вы можаце пісаць нам у тэлеграм-акаўнт – @bysol_pzk

Сума збору
€10000
пададзеная з улікам камісій і збораў банка і плацёжных сістэм

 

Падзякі ад бацькоў за падтрымку ў 2025 годзе

Сабрана:
€ 192 з 10 000