Падтрымай беларускіх добраахвотнікаў у шэрагах украінскага войска

  • Гісторыя

UPD. У агульнай складанасці на збор з моманту запуску было ахвяравана амаль €180000 (€179446 з іх — ужо размеркаваны). Больш за €106 тысяч пайшлі на куплю аўтамабіляў для фронту, каля €25 тысяч на іх рамонт і паліва, амаль €24 тысячы на ​​набыццё формы, €24 тысячы на ​​абсталяванне, сродкі абароны і іншыя неабходныя выдаткі, у тым ліку камісію плацежнай сістэмы (каля 3%).

Сабраныя сродкі размяркоўваліся паміж рознымі групамі добраахвотнікаў — у залежнасці ад таго, што патрабавалася ў пэўны момант. Мы разглядалі заяўкі ад усіх, хто звярнуўся, незалежна ад падраздзялення. Магчымасць атрымаць сродкі была ў добраахвотнікаў, якія звярталіся па дапамогу і праходзілі верыфікацыю.

Для ахвяравання праз крыптавалюту

Нумар кашалька скапіяваны ў буфер абмену

Збор прызначаны для забеспячэння арганізаваных груп смелых беларускіх мужчын і жанчын у шэрагах украінскага войска. Сёння ў нас усіх ёсць магчымасць не толькі бедаваць аб тым, якая ганьба для ўсіх беларусаў — удзел у вайне дыктатарскага рэжыму, але і дапамагчы ўкраінцам выстаяць пад ударам агрэсара. Хтосьці з нас робіць гэта са зброяй у руках, тыя, хто не мае такой магчымасці, падтрымлівае нашу агульную барацьбу грашыма і інфармацыяй.

Наша агульная задача спыніць гэтую вайну.  Найлепшы спосаб — разграміць орды захопнікаў.

На сённяшні дзень агульная колькасць байцоў, якія маюць патрэбу ў нашым забеспячэнні — не больш за 100, але іх колькасць расце штодня. Сярэдняя сума мінімальнага набору абароны (каска і бронекамізэлька) складае каля 1000 EUR.

Якая сума неабходна?

130000€ – Мінімальная сума, неабходная для закрыцця патрэбаў беларускіх добраахвотнікаў.

:
€ 180 170 з 180 000
Збор завершаны. Сабрана: € 180 170 з 180 000