Сумесны ( BYSOL/ABBA) дабрачынны збор у падтрымку палiтзняволеных беларусак

  • Гісторыя

Сума, якая перавышае збор, будзе выдаткавана на дапамогу жанчынам-палітвязням, сем'і якіх не звярталіся да нас раней за дапамогай.


8 сакавіка — гэта дзень зусім не пра кветкі ці пра «ўпрыгожванне калектыву». Гэты дзень прысвечаны вялізнаму ўнёску жанчын у сацыяльную, палітычную і эканамічную сферы жыцця.

Беларускі змагаліся за справядлівасць у краіне і свае правы, і, на жаль, зараз многія з іх знаходзяцца ў зняволенні.

Фонд Салідарнасці BYSOL сумесна з Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) запускае сумесную акцыю па зборы дабрачынных сродкаў у гонар Міжнароднага жаночага дня.

Нашая мэта — сабраць як мага больш сродкаў для беларусак, якія сёння знаходзяцца ў зняволенні з-за палітычна матываваных рэпрэсій. Гэтыя сродкі пойдуць іх сем'ям, якія падтрымліваюць сваячку.

Наша салідарнасць — яшчэ адзін крок у барацьбе за правы жанчын і падтрымцы тых, хто пакутуе праз палітычны пераслед.

Завяршэнне дабрачыннай акцыі запланаванае на 9 сакавіка падчас адмысловага мерапрыемства. Сачыце за нашымі навінамі,  мы падзелімся ўсімі дэталямі і важнымі момантамі. Разам мы фармуем лепшы свет, выяўляючы сапраўдную салідарнасць і клопат адно пра аднога.

Заяўленая сума дабрачыннага збору: 10 000 эўра

10000 — дапамога палітзняволеным жанчынам, сем'і якіх ужо звярталіся да нас па дапамогу.

:
€ 12 040
Збор завершаны. Сабрана: € 12 040