Дапаможам 15 былым палітвязням асвоіць новую прафесію

  • Гісторыя

Цяжкасці для палітвязняў не сканчаюцца на парозе турэмнай камеры. Пасля вяртання дадому яны сутыкаюцца з жорсткай рэальнасцю непрыняцця дзяржавай, якая робіць усё, каб пазбавіць нармальнага жыцця ўсіх, хто не падлізваецца да рэжыму.

Многіх былых палітычных вязняў звальняюць з працы, яны загразаюць у даўгах і не могуць знайсці працу па спецыяльнасці. У такой сітуацыі добра мець магчымасць авалодаць новай прафесіяй, пажадана па прыхільнай да аддаленай працы спецыяльнасці.

BYSOL адкрывае спецыяльны збор для навучання 15 былых палітвязняў на такую запатрабаваную спецыяльнасць, як SMM-мэнэджар.

Удзельнікі змогуць пазнаёміцца з працай з медыя-кантэнтам і інтэрнэт-маркетынгам, навучацца ствараць і планаваць змесціва, а таксама вывучаць навыкі камунікацыі з падпісчыкамі і аналізу рынку.

Якаснае навучанне не бывае бясплатным. Таму, каб падрыхтаваць прафесіяналаў, гатовых выходзіць на працу пасля курса, неабходна сабраць сродкі на працу выкладчыкаў.

Давайце разам падорым новае жыццё тым, у каго яго бязлітасна адабралі!

Сума: 1500 еўра — аплата працы выкладчыкаў.

:
€ 1 507
Збор завершаны. Сабрана: € 1 507