10 жанчын, якія працягваюць змагацца

  • Гісторыя

Атрымалі выплаты:

10 беларускіх сем'яў, якіх падзяліла турма. 10 жанчын, якія працягваюць змагацца.

Маці самастойна даводзіцца гадаваць дзіцяці на крохі з бюджэту, якія Лукашэнка назваў «дэкрэтнымі». Апроч гэтага ім даводзіцца цягнуць на сабе ўвесь хатні побыт, пісаць лісты мужу ў турму і збіраць перадачы, а навокол на іх з ўсіх бакоў ціснуць: сілавікі, цэны, якія растуць, пагроза затрымання і крызіс.

У такіх экстрэмальных умовах праходзіць вельмі чулы і далікатны перыяд у жыцці дзяцей: тата ў турме, а мама: за тату і за маму клапоціцца, знаходзячыся ў найцяжэйшых умовах.

У такой сітуацыі лёгка адчуць сябе кінутай і непатрэбнай. І наша задача выправіць гэта — ніхто не кінуты і ніхто не забыты. А канкрэтная дапамога дазволіць сем'ям на справе ў гэтым упэўніцца.

Мы звязаліся з дзесяццю пацярпелымі і разлучанымі сем'ямі, якім патрэбная ваша дапамога, дапамога свабодных і салідарных беларусаў і беларусак. Людзі пацярпелі за тое, што прынялі смелае і небяспечнае рашэнне — змагацца за праўду і не здраджваць сваім каштоўнасцям.

Гэта 10 трагічных гісторый, але яшчэ не дапісаных, і кожны і кожная з нас можа зрабіць так, каб у іх быў добры канец.

:
€ 5 013
Збор завершаны. Сабрана: € 5 013