
Агульны збор
BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

BYSOL шукае супрацоўніка ў камунікацыйную групу. Content & Community Manager адказвае за штодзённую прысутнасць BYSOL у сацыяльных сетках і жывое ўзаемадзеянне з аўдыторыяй. У аснове гэтай працы — рэгулярнасць, чалавечнасць і кантакт з супольнасцю. Нам падыдзе прафесіянал, які не баіцца камунікацыі з аўдыторыяй, умее пісаць проста і па-чалавечы, працаваць паводле плана, падзяляе каштоўнасці салідарнасці і ўзаемадапамогі, місію BYSOL.
стварэнне і публікацыя кантэнту ў сацыяльных сетках BYSOL, адаптацыя кантэнту пад розныя камунікацыйныя каналы;
вядзенне сторыс, інтэрактываў, апытанняў і іншых уцягвальных фарматаў;
распрацоўка і падтрымка фірмовага стылю сацыяльных сетак BYSOL;
праца з супольнасцю BYSOL у каментарыях і з асабістымі паведамленнямі (перанакіраванне карыстальнікаў на «Гарачую лінію» і профільныя службы пры патрэбе);
базавы маніторынг рэакцыі аўдыторыі на публікацыі;
удзел у фармаванні кантэнт-плана;
адаптацыя інфармацыйных нагодаў пад фарматы сацыяльных сетак.
узровень уцягнутасці (ER) у сацсетках;
рост колькасці падпісчыкаў;
актыўнасць у каментарыях і сторыс;
хуткасць і якасць адказаў карыстальнікам;
рэгулярнасць і стабільнасць прысутнасці фонду ў сацсетках.
дыстанцыйная праца з магчымасцю наведвання рэгулярных офлайн-сустрэч;
поўная занятасць;
выпрабавальны тэрмін — 3 месяцы;
заробак будзе ўзгоднены пасля праходжання сумоўя.
Адбор будзе праходзіць у два этапы:
першы этап — разгляд рэзюмэ і матывацыйных лістоў,
другі этап — тэставае заданне.
Калі вы зацікаўленыя ў гэтай пазіцыі і адпавядаеце патрабаванням, калі ласка, дашліце:
рэзюмэ,
партфоліа,
кароткі матывацыйны ліст
на пошту [email protected] з тэмай ліста «Вакансія Content & Community Manager» да 16 лютага 2026 г.
Будзем рады даведацца з вашага ліста пра вашы дасягненні і працу, якой вы ганарыцеся. Мы адкажам кожнаму і кожнай, але толькі найбольш адпаведныя кандыдатуры атрымаюць запрашэнне на сумоўе.
Каманда BYSOL