Общий сбор
BYSOL поддерживает освобождённых политзаключённых и их семьи, людей, вынужденных покинуть страну, беларуских добровольцев в Украине, а также инициативы, которые помогают беларусам бороться с беззаконием в стране.
BYSOL ЁСЦЬ НА PATREON. Зрабіся нашым Патронам
Мы паразмаўлялі з вядомай украінскай блогеркай Хрысцінай Кафкай, якая не толькі вывучае беларускую мову, але і тлумачыць суайчыннікам сапраўдную сітуацыю ў Беларусі, а таксама заклікае нашы народы разам супрацьстаяць імперскай пагрозе.
Цікаўнасць да беларускай мовы ў Хрысціны з’явілася амаль выпадкова: яна пабачыла відэа, з якога даведалася, што беларуская мова знаходзіцца ў спісе ЮНЕСКА як мова на мяжы знікнення.
— Я падумала, што магу палепшыць гэтую статыстыку хаця б на аднаго носьбіта, і зразумела, што гэта было б вельмі карысна! — кажа блогерка.
Праз год вывучэння беларускай мовы Хрысціна ўжо амаль не мае патрэбы звяртацца да Google-перакладчыка і нават пачынае заўважаць памылкі ў іншых людзей. Каб працягнуць сваё навучанне, яна плануе звярнуцца да рэпетытара.
Поддержите беларуских добровольцев | Поможем беларусам, которые помогают разминировать территорию Украины |
У лютым-сакавіку 2023 Хрысціна Кафка стала размяшчаць у сваім TikTok відэа, на якіх эмацыйна разбірае выпадкі дыскрымінацыі беларусаў ва Украіне, і тлумачыць, што не так з гэтай з’явай. Спрабуючы давесці сваю думку, Хрысціна і запісала сваё першае відэа:
— Неяк пачула ад украінцаў, што вывучаць беларускую мову — няправільна, бо з Беларусі на нас ляцяць ракеты… І я зразумела, што людзі не бачаць прычынна-выніковых сувязяў, бо беларуская мова і расійскія ракеты — абсалютна не ўзаемазвязаныя рэчы! Трэба было некуды падзець гнеў ад гэтага, бо я не хацела псаваць стасункі з людзьмі, з якімі бачуся штодня. Таму я вырашыла выліць свае злосць і негатыўныя эмоцыі ў TikTok.
Відэа набрала каля дзвюхсот тысяч праглядаў.
«Я пабачыла вельмі розную рэакцыю і зразумела, што такія відэа патрэбныя і украінцам, якія не вельмі добра разумеюць, што насамрэч адбываецца ў Беларусі, і беларусам, якім патрэбная пэўная маральная падтрымка».
Зараз на акаунт Хрысціны ў TikTok падпісаныя амаль 6000 чалавек. Вы можаце падпісацца на акаунт Хрысціны, а таксама падтрымаць падпіскай акаунт BYSOL, калі гэта бяспечна для вас.
Першае відэа Хрысціны Кафкі прынесла і новыя знаёмствы з беларусамі. Некаторыя з іх з’ехалі з радзімы, іншыя застаюцца ў Беларусі. Гэта вельмі розныя людзі, розных прафесій і ўзростаў:
— Хтосьці дзеліцца досведам, хтосьці сваімі праблемамі, а нехта проста скідвае мне відэа ў прыватныя паведамленні. Даволі часта я атрымліваю словы падзякі. Спачатку было дзіўна: я гэта не ўспрымала як нешта важнае, не разумела, за што мне дзякаваць. Я і зараз не вельмі разумею, але лічу, што калі людзі гэта робяць, значыць ім гэта патрэбна і, напэўна, гэтую ўдзячнасць варта прымаць.
Чытайце таксама:
Хрысціне пішуць і беларускія добраахвотнікі. Паводле яе, Украіне неабходныя любыя добраахвотнікі, але менавіта ў беларускіх да таго ж ёсць свая высокая мэта:
— Большасць маіх знаёмых беларускіх добраахвотнікаў кажуць, што пазней будуць ваяваць за вольную Беларусь. Гэта вялікая мэта. Таму я лічу, што гэтых людзей трэба падтрымліваць як нікога.
Пасля перамогі Украіны яны будуць працаваць і на тое, каб забяспечыць нацыянальную бяспеку Украіны, каб тое, што адбылося ў кіеўскай і чарнігаўскай абласцях, ніколі больш не паўтарылася. Гэтыя людзі будуць працягваць барацьбу пасля перамогі, і гэтая барацьба будзе прыносіць карысць і украінцам. Гэта вельмі важна».
Помощь вдове и детям погибшего героя-беларуса, освободителя Украины | Поддержка Первого добровольческого мобильного госпиталя |
На пытанне, ці мусяць беларусы самастойна даваць рады з тым, з чым яны сутыкнуліся пасля 2020 года, блогерка кажа адмоўна:
«Мне здаецца, нельга казаць, што нейкі народ можа даць рады самастойна: мы бачылі, як чачэнцы самі не справіліся падчас дзвюх чачэнскіх войнаў, мы бачым, як украінцы зараз не справіліся б без падтрымкі Захаду. Гэтак жа і беларусы. Нават невялікая падтрымка — неабходная. Беларусам яна патрэбная на розных узроўнях: на гэта працуе апазіцыя за мяжой, блогеры, культурныя дзеячы. Падтрымка, вядома, патрэбная не толькі ад украінцаў, але мы ўсё ж суседзі і як ніхто разумеем адно аднаго. Але падтрымка трэба і ад Захаду».
На думку Хрысціны, калі б Украіна перамагла Расію ў вайне, а беларускія дабраахвотнікі вызвалілі Беларусь (ці яна вызвалілася б у выніку іншых падзей), Расія праз колькі год зноў магла б працягнуць палітыку каланізацыі.
«Думаю, што ў гэтым выпадку расійцы па-іншаму разлічвалі б стратэгію і паспрабавалі б напасці на таго, хто быў бы слабейшы. Калі ў Украіны будзе падтрымка Захада, а ў Беларусі не, адпаведна, Беларусь стане лёгкай мішэнню, і яе незалежнасць будзе кароткачасовай».
Агулам Хрысціна Кафка лічыць, што нават аб'яднаўшы сілы, Беларусь і Украіна мусілі б прыкласці ўсе намаганні, каб пазбегнуць чарговых войнаў.
«Нават калі б украінцы і беларусы аб’ядналіся — зараз ці пазней — гэтага было б недастаткова. Трэба зрабіць з Расіяй тое ж, што заходнія саюзнікі зрабілі з нацысцкай Нямеччынай пасля Другой сусветнай вайны: дапамагчы расіянам адрэфлексаваць іх імперскае мінулае, зрабіць так, каб наступнае пакаленне вырасла ў іншым сацыяльным канктэксце. Трэба, каб яны адрэфлексавалі сваю гісторыю, асэнсавалі тыя жахі, якія рабілі іх продкі з іншымі народамі. Толькі ў такім выпадку мы зможам разваліць імперыю, інакш яна проста будзе аднаўляцца, і кожныя 50-100 гадоў мы будзем мець новыя маштабныя войны».
Помощь украинскому батальону в покупке приборов ночного видения | Гуманитарная помощь Украине |
Дзякуючы публічнасці Хрысціна стараецца асвятляць выпадкі дыскрымінацыі беларусаў ва Украіне. Напрыклад, яе знаёмы беларус, які жыў у Кіеве ў чаканні статуса ўцекача, не мог атрымаць грошы, пералічаныя ААН, у адным з аддзяленняў кіеўскай пошты:
— Яму сказалі, што УкрПошта адмаўляецца рабіць пералікі і выдаваць грошы грамадзянам Расіі і Беларусі. Я надала гэтай сітуацыі розгалас. Да таго ж даведалася, што гэта не было афіцыйнай пазіцыяй арганізацыі: ні на адным узроўні такога загаду не было, гэта прыватная ініцыятыва. Мы паспрабавалі вырашыць праблему, змяніўшы аддзяленне пошты, і ў нас атрымалася, — дзеліцца Хрысціна.
Паводле яе, выпадкі дыскрымінацыі беларусаў — гэта збольшага самадзейнасць канкрэтных установаў ці супрацоўнікаў. Яна прыгадвае, як кіроўца міжнароднай аўтобуснай кампаніі высадзіў беларуса, бо ў яго таго былі б праблемы з перасячэннем мяжы праз беларускія дакументы. Чалавек пры гэтым быў ваенным журналістам, і, адпаведна, усе дакументы ў яго былі ў парадку. У іншай сітуацыі з дыскрымінацыяй сутыкнуўся баец палка Каліноўскага, дакументамі якога не хацеў займацца украінскі натарыюс.
«Па маіх назіраннях, такая дыскрымінацыя не з’яўляецца сістэмнай, гэта лакальныя ініцыятывы людзей. Я магу займацца розгаласам такіх выпадкаў, але, на жаль, я не ведаю, як гэта вырашаць на іншых узроўнях», — кажа ціктокерка.
Пад відэа Хрысціны Кафкі з’яўляюцца як пазітыўныя, так і негатыўныя водгукі:
«Часта я сутыкаюся з неразуменнем сітуацыі з боку гледачоў: відэа трапляюцца розным людзям, яны пераходзяць па спасылках на розныя артыкулы і кажуць: «я пра такое не ведаў». Хтосьці піша «дзякуй», хтосьці проста глядзіць, разумее, ставіць лайк. Ёсць і проста лукашэнкаўскія боты. Але ёсць і людзі, схільныя да канфлікту, якія быццам адмыслова прыходзяць у каментары з мэтай пасварыцца. Я заўважыла, што калі ў такіх людзей запытацца, з якіх крыніц яны бяруць інфармацыю, яны ігнаруюць гэтае пытанне, бо ў прынцыпе ні з якіх крыніц яе і не бяруць. Дзесьці штосьці пачулі, дапоўнілі гэтую інфармацыю суб’ектыўнымі ўражаннямі, яно ў іх адклалася — і выйшаў канфлікт. Такія людзі думаюць, што іх суб’ектыўнае бачанне свету — гэта ісціна, і так мусяць думаць усе».
Хрысціна Кафка адзначае, што некаторыя суб’ектыўныя заявы украінскіх чыноўнікаў, вядомых блогераў, журналістаў толькі спрыяюць пагаршэнню стаўлення украінцаў да беларусаў.
«Наш прэзідэнт быццам падтрымлівае змаганне беларусаў за свабоду, але ў той жа час не паказвае зацікаўленасці ў камунікацыі з апазіцыяй. Да таго ж, некаторыя прадстаўнікі Офіса Прэзідэнта і пэўныя дэпутаты Вярхоўнай Рады публічна выказваюцца пра Беларусь як пра хаўрусніцу Расіі. Часам публічныя заявы такога кшталту робяць і вядомыя валанцёры, якія ўплываюць на грамадскую думку.
А нядаўна я пабачыла сюжэт ТСН, дзе ў праграме «Обережно! Фейк», якая нібыта змагаецца з дэзынфармацыяй, паабяцалі раскрыць «таямніцу», чаму беларусы не нейтральныя, і чаму Беларусь — краіна-агрэсарка. І там — быццам з метадычкі расійскай прапаганды спісана.
Пры тым, Вярхоўная Рада не пастанаўляла, што Беларусь з’яўляецца краінай-агрэсаркай, некаторыя дэпутаты дазваляюць сабе выказваць асабістую думку, якая ўплывае на людзей. Пасля многія украінцы думаюць, што мы афіцыйна ваюем з Беларуссю. А я лічу, што трэба наадварот наладжваць сувязі з беларускай апазіцыяй, прасоўваць беларускую культуру ў ўкраінскія масы, а ўкраінскую — у беларускія… Трэба неяк наладжваць і прычынна-выніковыя сувязі, каб у грамадскай думцы не было блытаніны, якая будзе выкарыстоўвацца для таго каб, напрыклад, Вярхоўная Рада і сапраўды вызнала Беларусь краінай-агрэсаркай. Пакуль у публічнай прасторы свае суб’ектыўныя думкі выдаюць за ісціну, да жалю, будзе канфлікт і дэзынфармацыя ў дачыненнях украінцаў і беларусаў».
|