Общий сбор
BYSOL поддерживает освобождённых политзаключённых и их семьи, людей, вынужденных покинуть страну, беларуских добровольцев в Украине, а также инициативы, которые помогают беларусам бороться с беззаконием в стране.
Абапіраючыся на матэрыялы ініцыятывы КіберБабры, BYSOL падрыхтаваў спіс дзеянняў у лічбавай прасторы, пра якія варта памятаць, нават калі вам асабіста не пагражаюць беларускія сілавікі.
На пачатак года, паводле падліку Цэнтра новых ідэй, колькасць беларусаў, якія з’ехалі цягам апошніх некалькіх год, склала каля 500-600 тысяч чалавек. У большасці на радзіме засталіся блізкія людзі, якім мы можам ускладніць жыццё дзеяннямі, абсалютна прымальнымі ў дэмакратычных краінах, у якіх мы зараз жывём. Як гэтага пазбегнуць?
Публікацыя адчувальнай інфармацыі пра іншых людзей без іх дазволу, у тым ліку аповеды, каментары, тэгі, імёны, можа раскрыць інфармацыю пра людзей, якую яны могуць не хацець распавядаць іншым, і асабліва – сілавікам.
Гэтаму крытэрыю пасуюць Signal і сакрэтныя чаты Telegram.
Калі дэвайс пабываў у сілавых спецслужбаў, варта, як мінімум, скінуць налады да завадскіх, ва ўсіх сэрвісах памяняць паролі і закрыць незнаёмыя ўваходы. А лепш за ўсё памяняць прыладу на новую, каб паменшыць пагрозы сачэння і перадачы вірусаў як для сябе, так і для суразмоўцы.
Усё, што вы і вашыя блізкія пішуць ў расейскія сэрвісы такія як VK, Яндэкс Пошта і іншыя, адразу даступна для прагляду ФСБ. Няма гарантыі, што нават перапіска, якую вы пачысцілі, выдаляецца насамрэч, а не будзе потым па запыце перададзеная КДБ.
Стаўце таймеры аўтавыдалення на адчувальныя перапіскі.
Калі вы даслалі асабліва адчувальнае паведамленне (жарт, спасылку, кантракт), выдаляйце яго з абодвух бакоў камунікацыі!
Калі вам патрэбна дадатковая кансультацыя па тым, як абараніць сябе і свае дывайсы, вы можаце звярнуцца на лінію дапамогі КіберБабра
Часам мы хочам дапамагчы людзям, даслаўшы карысную інфармацыю, гайд ці курс, размешчаны на рэсурсе, прызнаным экстрымісцкім. У такім выпадку варта падстрахавацца двойчы. З боку чалавека, які жыве не ў Беларусі і дзеліцца чуллівай інфармацыяй, добрая практыка – папярэджваць суразмоўцу пра небяспеку файла перад тым, як яго даслаць. Спісы матэрыялаў, прызнаныя экстрэмісцкімі, доўгія. Можа быць складана адсачыць усе апдэйты. Чалавек, які атрымлівае спасылку, можа не ведаць пра статус крыніцы, а файлы могуць захоўвацца ў кэш ці проста ў перапісцы чалавека ў Беларусі.
З боку чалавека ўнутры Беларусі:
Добрай практыкай таксама з’яўляецца стварэнне адмысловых акаўнтаў для розных мэтаў — асабістая камунікацыя, бяспечныя каналы, праца, чытанне навінаў і небяспечныя каналы. Навошта? Каб выходзіць з небяспечных акаўнтаў пасля іх карыстання і паменшыць наступствы нечаканай праверкі дывайсаў.
На практыцы гэта значыць залагініцца ў «небяспечны акаўнт», пачытаць навіны, абмяняцца адчувальнай інфармацыяй, пасля чаго – выйсці з акаўнта. На дывайсе тады верагодней застануцца «бяспечныя» акаўнты. У крытычнай сітуацыі «небяспечны» акаўнт можна выдаліць без наступстваў для асабістых «бяспечных» акаўнтаў.
Калі вы хочаце праверыць, наколькі добра вы валодаеце базамі лічбавай бяспекі, палепшыць свае веды ў гэтай ці іншых галінах, запрашаем на нашую навучальную анлайн-платформу BYSOL. Academy.