Мы – каманда праекта «Ў нескладанае» – тэатральна-фальклорнай студыі для дзяцей беларускай супольнасці, пераехаўшай у Вільнюс. Мы пачалі сваю працу з верасня 2022 года. Галоўная мэта нашай студыі - развіццё і рэалізацыя індывідуальных і грамадска-культурных навыкаў беларускіх дзяцей і падлеткаў, іх сацыяльная камунікацыя паміж сабой праз удзел у сумеснай творчай дзейнасці.
Нашы заняткі складаюцца з дзвюх частак: тэатральнае майстэрства (майстэрства і пластыка актора, сцэнічная мова) і фальклорна-выканаўчыя практыкі (народныя танцы, вывучэнне музычных інструментаў). На момант запуску збора заняткі наведваюць больш за 40 дзетак узростам ад 5 да 12 гадоў.
Хто нашы выкладчыкі?
Актор тэатру і кіно з 25-гадовым досведам Сяржук Тоўсцікаў, які ў 2020 годзе, адпрацаваўшы шмат год у Новым драматычным тэатры, быў звольнены адтуль з-за ўдзелу ў забастоўцы, і выканаўца на дудзе, навуковец Вячка Красулін, які з-за рэпрэсій вымушаны быў пакінуць Беларусь.
Мы будзем рады дапамозе ад неабыякавых людзей у стварэнні фінансавага фонду нашай студыі. Сабраныя грошы пойдуць на аплату адміністратару памяшкання, у якім праходзяць заняткі, аплату працы выкладчыкаў, набыццё рэквізіта для заняткаў і будучага спектакля.
Паглядзець, як мы працуем, можна ў нашых сацыяльных сетках:
Telegram: https://t.me/unieskladanaje
Instagram: https://www.instagram.com/unieskladanaje/
- История
Сбор завершен. Собрано:
€ 660