Добраахвотнік «Казак»: «На “нулі” важна, каб уся тэхніка працавала спраўна»



BYSOL ЁСЦЬ НА PATREON. Зрабіся нашым Патронам!


Беларус з экіпажа медычнай эвакуацыі 79-ай спецыяльнай дэсантна-штурмавой брыгады распавёў BYSOL пра свой баявы шлях ва Украіне і досвед на перадавой, а таксама пра тое, чаму валанцёрская дапамога актуальная нават для добра забяспечаных вайсковых падраздзяленняў.

Ад валанцёра — да інструктара па тактычнай медыцыне

На момант паўнамасштабнага нападу Расіі, наш суразмоўца ужо стала жыў ва Украіне. Да ЗСУ ён далучыўся ў 2022 годзе.

 — Спачатку я намагаўся ўступіць у ТэрАбарону (ТРО). Аднак, калі я прыйшоў 25 ці 26 лютага, мяне развярнулі праз мой беларускі пашпарт. Тады актыўна ішлі бамбардзіроўкі з поўначы, і войска РФ, якое прасоўвалася з Беларусі, было недалёка ад Кіева. Таму стаўленне да беларусаў у той час рэзка пагоршылася, — распавядае беларус. — Але нельга сказаць, што так было паўсюль: каля будынка, у якім я тады жыў, была запаркаваная мая машына на беларускіх нумарах. Нехта выклікаў ТРО, каб праверылі, хто на такой машыне прыехаў. Мяне дома акурат не было, выйшла мая жонка. І тут суседзі наляцелі на прадстаўнікоў ТРО, сказалі, што ведаюць мяне і нашу сям’ю, што мы даўно тут жывём. Прадстаўнікі ТРО сышлі, але папрасілі нас зняць беларускія нумары, каб ім не давялося ахоўваць нашу машыну.

 

Поможем группе медицинской эвакуации в приобретении необходимого оборудования

Поможем беларусам разминировать Украину

 

Калі з ТРО не выйшла, беларус вырашыў дапамагаць як валанцёр у сваім горадзе (недалёка ад новай лініі фронта). Дапамогу прывозіў на той жа машыне з беларускімі нумарам.

 — Адначасова я шукаў у сваім горадзе, да каго можна далучыцца, дайшоў усё ж да ТЦК (ваенкамата). Але тады ужо быў сфармаваны Полк Каліноўскага, таму мне параілі звяртацца адразу да іх. Каб далучыцца да Палка, трэба было знаходзіцца ў Кіеве, а я не хацеў пакідаць сям’ю і ехаць туды, дзе і без мяне збіраліся ўсе сілы. У той жа час, на усходняй, паўднёвай, паўночна-усходняй межах было значна менш абароны, і расійскія акупацыйныя войскі там даволі хутка прасоўваліся.

Пасля вызвалення Бучы і Ірпеня, у канцы сакавіка, беларус падаў заяўку у Полк Пагоня. Паводле словаў добраахвотніка, людзі, якія далучаліся да Палка Пагоня, ішлі туды не дзеля заробкаў ці з мэтай адсядзецца ў тыле, а менавіта ваяваць:

 — Калі многія з нас далучаліся, не было вядома, што за гэта будуць нешта плаціць. Мы прыкінулі, што ў нас будзе прыблізна заробак байцоў АТО, каля 400 даляраў. Ужо пазней выйшлі законы, дзе дадалі прэміі і надбаўкі. Але магу сказаць, што каля 90% ад першапачатковага складу Палка Пагоня (кажу пра іх, бо лепей ведаю менавіта гэтае фармаванне) — гэта матываваныя людзі. Амаль усе яны прайшлі Акрэсціна ў 2020 годзе, усе добра разумеюць і памятаюць, як жудасна гэта было. Стаць на абарону Украіны — гэта рэальны шанец спыніць Расію, якая ў перспектыве не зможа забяспечваць сама сябе, а таму і беларускі рэжым. А без расійскай дапамогі беларускі рэжым будзе развальвацца: амапавец, якому плацяць не 1000 даляраў, а 100, у выніку паедзе працаваць таксістам у Маскву ці Варшаву… Крок за крокам… Калі прайграць тут, то нічога добрага для Беларусі дакладна не будзе.
Праз некалькі тыдняў пасля запыту на далучэнне да Палка Пагоня, добраахвотнік атрымаў адказ і напрыканцы красавіка 2022 паехаў на баявую падрыхтоўку.

 — Рыхтавалі нас вельмі сур’ёзна: былі і свае беларусы-інструктары, і украінцы з вялікім досведам. Нам выкладалі не толькі фізічную падрыхтоўку, стрэльбавыя заняткі, але і тапаграфію, інжынерную падрыхтоўку — усё як мае быць. З сённяшняй перспектывы, можа, усё і не спатрэбілася, але паверхневыя веды ва ўсіх гэтых галінах павінны быць адназначна, — зазначае беларускі добраахвотнік.

Потым уся брыгада “Казака” далучылася да першай інтэрнацыянальнай роты першай асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня імя Івана Багуна.

 — Адтуль пачаўся мой баявы шлях, — кажа беларус. — У маім аддзяленні былі беларусы, амерыканец, швед, венесуэлец, французы, брытанцы, аўстралійцы, японец. Японец быў вельмі цікавы: выглядаў у свае 50 год на 30-35, абсалютна спакойна мог памыцца ледзяной вадой, праць у ёй вопратку, штодня займаўся ранішняй зарадкай і выходзіў на прабежку.

Першая інтэрнацыянальная рота працавала на такіх напрамках як Бахмут, Ліман, Севераданецк, Лісічанск:

 — Праз пэўны час я атрымаў раненне, з якім я мусіў быў зноў гатовым да выканання баявых заданняў ужо праз некалькі тыдняў.  Па факце ж мяне доўга турбавала рука: яшчэ месяц-паўтара я не мог бегаць з бронекамізэлькай ці трываць іншыя нагрузкі. Таму за гэты час з пяхотай я перавёўся да медычнай роты. І там мы пачалі працаваць на зяленым пікапе Navara як медычная эвакуацыя (скарочана — медэвак).

 

 

Якія задачы ў брыгады медычнай эвакуацыі ?

На сённяшні дзень “Казак” мае пасведчанне інструктара па тактычнай медыцыне. Большасць навыкаў займеў падчас вайны. Што да медычнай эвакуацыі, для экіпажа вельмі важна, каб усё было выдатна наладжана: разумець хто што робіць, мець паразуменне. Экіпаж “Казака” мае дадатковую перавагу — агульную матывацыю, бо увесь ён складаецца з беларусаў.

Увесну мінулага года экіпажу прапанавалі перайсці ў 79-ую спецыяльную дэсантна-штурмавую брыгаду (79 ОДШБ).

 — Мы паглядзелі, што за брыгада: яна існавала яшчэ да АТО. То бок гэта была даўно сфармаваная брыгада, у яе былі ўжо “пракладзеныя рэйкі” для забеспячэння, і гэты 79-ы цягнік па іх ішоў ужо дзясяткі год. Да таго ж медычнай эвакуацыяй ў першай інтэрнацыянальнай роце асабліва займацца не прыйшлося: вайскоўцы часцей звярталіся з праблемамі са спінай, каленямі, рэспіраторнымі захворваннямі.

За першыя паўгады пасля пераходу ў 79-ую ОДШБ, параненых было няшмат, а эвакуацыя было добра наладжаная: лёгкія параненыя выходзілі самі ўначы, а ў больш складаных выпадках іх забірала ўжо брыгада медычнай эвакуацыі.

 — У нас была гадзіна, каб эвакуяваць, аказаць першую дапамогу і давезці параненых да шпіталя. Гэта быў шык: ад часу накладання джгута, да моманту, калі паранены ўжо едзе на каталцы ў аперацыйную — менш за паўтары гадзіны. У працы медычнай эвакуацыі найбольшае задавальненне прыносіць магчымасць давезці параненага да шпіталя за кароткі час.

Па словах “Казака” любая памылка — на любым узроўні (з боку эвакуацыйнай брыгады, пункта кіравання) — можа прывесці да вельмі трагічных наступстваў.

 — Наша праца залежыць ад адлегласці, пазіцыі, кропак эвакуацыі — і, адпаведна, нашыя патрэбы таксама. Калі мы былі ля Мар’інкі, нас вельмі ратавалі насілкі, якія мы набылі, дзякуючы збору BYSOL. Гэта было зручна: там была грунтовая дарога, крыху шырэйшая за сцежку, пры гэтым нашы пазіцыі былі на ўзвышшы, а кропка эвакуацыі — знізу. Таму параненага вельмі хутка, нават аднаму, можна было прыцягнуць да кропкі эвакуацыі (700м-1100м). У той зоне было зручна працаваць на пікапе. Мы выскоквалі з ямін — літаральна кіламетр-паўтара — і далей на хуткасці 150 км на гадзіну ляцелі па асфальтаванай дарозе да шпіталя.
 

Выпадак, які запомніўся

 — У выніку, здаецца, атакі дрона-камікадзэ, у хлопца быў пералом нагі. Гэта было сярод дня і па радыёсувязі адразу перадалі, што ён цяжкі (а значыць, не можа сам выбрацца). Мы за ім выязджалі адразу на кропку эвакуацыі, а яму на гэтую кропку  дапамаглі трапіць. Мы забралі хлопца, выехалі з ім на пікапе — 150 км на гадзіну па ямінах. Чым добры пікап — ён гэта ўсё добра перажывае, без крытычных момантаў для падвескі, для колаў.
На пікапе з адкрытым верхам мы прыехалі ў Курахава, а там — варушняк. Давялося ва ўвесь рост устаць у кузаве пікапа і рэгуляваць рух рукамі: ты — едзь направа, ты — налева, а ты — стой, прапусці. І негледзячы на гэта паміж накладаннем турнікета і момантам, калі вайскоўца ўжо вязлі на аперацыю, прайшла гадзіна-дваццаць-дзве ці тры хвіліны.

У яго быў пералом і часткова прабітая артэрыя на назе. Калі б мы замарудзілі і ён згубіў бы багата крыві, праз нейкі час ён мог бы страціць прытомнасць, а яшчэ праз нейкі час — проста загінуў бы. А так ён даволі хутка паправіўся.
 

Бываюць у медычнай эвакуацыі і па-свойму вясёлыя гісторыі: 

 — Я тады сам на эвакуацыю не паехаў, але паехалі іншыя хлопцы з нашай каманды. Ім давялося ісці па лесапасадцы, а потым па балоце. Адразу было вядома, што паранены — цяжкі, таму яго цягнулі на насілках. Потым яго давезлі да прамежкавага пункта, дзе ўжо быў я. Планавалася, што вайсковец зможа забраць свае рэчы і ўжо класціся ў шпіталь на некалькі месяцаў з раненнем. 

Паранены вылез з  машыны — і на адной назе пачаў скакаць, трохі апіраючыся на іншую. І так паскакаў па прыступках — уніз, у падвал. Я яго прытрымліваю і чую ззаду хлопцаў, якія яго выцягнулі: “Такі-сякі, ён, аказваецца, сам ходзіць, а мы яго цягнулі! А ён не толькі ходзіць, ён нават падскоквае!”.

 

Якія патрэбы ў брыгады медычнай эвакуацыі?

Зараз 79 ОДШБ змяніла свае пазіцыі, і ад самай дальняй пазіцыі да кропкі эвакуацыі — тры кіламетры. Да таго ж, гэтая адлегласць пачынаецца і сканчваецца лесапасадкай, а між імі ідзе поле, якое ў зімовы сезон больш нагадвае балота. Частку шляху дапамагаюць насілкі, аднак іншая частка медычнай эвакуацыі проста высцеленая камянямі, цэглай, плітамі, рэшткамі былых будынкаў, арматурай… там параненых можна толькі выносіць. Да таго ж, расійскае войска зараз актыўна выкарыстоўвае FPV дроны-камікадзэ цэлымі групамі, таму пікап для эвакуацыі зараз выкарыстоўваць небяспечна. Брыгада эвакуацыі вымушаная працаваць на цяжкой браняванай тэхніцы.

Для паляпшэння эфектыўнасці і бяспекі працы, беларускі экіпаж медычнай эвакуацыі 79 ОДШБ адкрыў збор на насілкі і прыбор начнога бачання.
Сам “Казак” кажа, што хацеў запісаць відэа з браняванай машыны, але трапіў у шпіталь: падчас адной з эвакуацый нарваліся на супрацьпяхотную міну. Аднак пасля аперацыі добраахвотнік знову вернецца да дзейнасці:

 — Я нармальны чалавек. Мне, вядома ж, страшна, калі недалёка ад мяне штосьці пачынае ўзрывацца. Але, мне здаецца, што пасля Бахмута, калі столькі выбухаў за хвіліну адбываецца проста каля цябе, такой інтэнсіўнасці ўжо не будзе. 

Добраахвотнік кажа, што беларусы вельмі сур’ёзна ставяцца да сваёй экіпіроўкі: “матываваны воін будзе дбаць пра тое, каб забяспечыць уласнае жыццё, шукаць сабе дадатковую абарону”. 

 — З экіпіроўкай у нас асаблівых праблем няма, прыходзіць дапамога, у тым ліку і ад Віталя Гуркова і яго арганізацыі, ад беларускіх дыяспар, калі-нікалі мы звяртаемся да людзей праз BYSOL. Але тое, што нам патрэбна, мы знаходзім. Часам дапамога прыходзіць у выглядзе грошай на экіпіроўку, і мы потым шукаем і набываем самі, але ідэальны варыянт — гэта калі нам адразу дастаўляюць тое, што нам патрэбна (тады нам не даводзіцца шукаць, ды і няма пытанняў, як мы патрацілі грошы), — кажа беларус.

“Казак” звяртае ўвагу і на тое, што беларусаў на перадавой значна менш, чым украінцаў, таму амаль кожны беларускі добраахвотнік можа разлічваць на пэўную медыйнасць. Гэта дапамагае сабраць грошыў тым ліку і на реабілітацію, або атрымаць запрашэнне еўрапейскага рэабілітацыйнага цэнтра прайсці лекаванне бясплатна. 

Часам параненым патрэбныя лекі, якіх няма ў шпіталях. Тады байцы адкрываюць зборы і звяртаюцца да неабыякавых беларусаў, каб тыя дапамаглі са сродкамі на вельмі дарагія антыбіётыкі, патрэбныя для рэабілітацыі. 

Для самога экіпажа медычнай эвакуацыі не было б лішнім атрымаць абязбольвальныя, стэроідныя і супрацьзапальныя лекі еўрапейскіх выробнікаў. У такіх лекаў варта глядзець тэрміны прыдатнасці: чым яны даўжэйшыя, тым лепей, бо можа прайсці пэўны час перад тым, як яны даедуць на перадавую.
Па словах “Казака”, беларускім добраахвотнікам ва ўсіх падраздзяленнях патрэбныя пікапы, а таксама дапамога з іх рамонтам, розныя расходнікі, напрыклад, шыны. 

 

Кликни, чтобы поддержать команду BYSOL

 

 — Да нас бываюць пытанні:  чаму мы выкарыстоўваем машыны, набытыя на грошы валанцёраў? Маўляў, у брыгады ёсць адмысловыя грошы на гэта ўсё. Але насамрэч на рамонт машын ідзе вельмі многа сродкаў. Толькі па дарозе да кропкі эвакуацыі мы неяк прабілі два колы, але, дзякуючы іншым хлопцам, паспелі адрамантаваць іх да таго, як яны сталі шкамуццём, або пашкодзіліся б дыскі і падвескі. Увогуле зараз пікапаў на фронце многа, таму на іх рамонт — вялікія чэргі, што патрабуе часу. Да таго ж, сам рамонт — не танны. На жаль, часам і самі машыны бываюць расходнікамі — становяцца здабычай дронаў-камікадзэ.

Дарэчы, у самой 79-ай ОДШБ ёсць так званая “ротная каса” — запас грошай, які з кожнага заробку папаўняюць ўсе вайскоўцы брыгады. Калі брыгадзе трэба тэрмінова нешта адрамантаваць ці закупіць, з гэтай касы бярэцца пэўная сума, і ўсё адразу набываецца: “На “нулі” важна, каб уся тэхніка працавала спраўна, і заўсёды была магчымасць хуткай эвакуацыі”.

Іншая пастаянная патрэба — насілкі. Яны знашваюцца даволі хутка. 

 — Падчас медычнай эвакуацыі ніхто не шкадуе машыны і насілкі. На матэрыял ніхто глядзець не будзе, бо галоўнае для нас — выцягнуць чалавека.

Беларус лічыць, што важна, каб зборы былі мэтанакіраваныя: калі ёсць неабходнасць у пэўным матэрыяле, збіраецца пэўная сума. Нагадаем, зараз 79-ая брыгада запусціла збор на насілкі і рамонт транспарту. 
 


 

BYSOL продолжает ежедневно помогать жертвам политических репрессий в Беларуси, а также беларуским добровольцам в Украине во время войны. Мы эвакуируем людей из Беларуси, мы помогаем финансово жертвам политических репрессий и стараемся остановить войну в Украине.

Мы независимы и готовы сотрудничать со всеми, кто разделяет наши ценности, приоритеты и взгляды.  

Подпишитесь на:
ежемесячное пожертвование на нашем сайте
мы есть также на Patreon
или сделайте разовый благотворительный взнос прямо сейчас

Помните! Не бывает маленького пожертвования, любой суммой вы усиливаете помощь тем, кто в ней больше всего нуждается.

Общий сбор

BYSOL поддерживает освобождённых политзаключённых и их семьи, людей, вынужденных покинуть страну, беларуских добровольцев в Украине, а также инициативы, которые помогают беларусам бороться с беззаконием в стране.