Прыватныя зборы

У нашай краіне многія мядсёстры сутыкнуліся з несправядлівасцю за сваё жаданне дапамагаць. BYMEDSOL і «Белыя Халаты» звяртаюцца да вас з просьбай падтрымаць трох медсясцёр, якія пацярпелі ад рэпрэсій.

Пасля аднаго з затрыманняў у Змітра была выяўленая сур'ёзная пухліна. Мужчына з'ехаў з сям'ёй, і ў Беластоку яму правялі аперацыю. Але хвароба ўзяла сваё: 8 траўня 2024 года Зміцер памёр.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Ананімны збор для выбітнага беларускага дзеяча культуры, які застаўся ў Беларусі і страціў сталую працу. Патрэбная дапамога на дарагое стаматалагічнае лячэнне.

Ад крымінальнай справы за антываенныя надпісы Таццяна схавалася ў Літве. Цяпер яна падалася на міжнародную абарону, часова не можа працаваць і мае патрэбу ў фінансавай дапамозе.

Таццяна – беларуская актывістка, якая падвяргалася палітычнаму ціску ў Беларусі 4 гады. Эвакуавалася ў Літву праз крымінальны пераслед і мае патрэбу ў фінансавай дапамозе.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Праз запушчаную інфекцыю ў Андрэя наступіў сэпсіс, які закрануў нервовую сістэму. Мужчына мае патрэбу ў сродках на тэрміновую рэабілітацыю, каб не застацца прыкаваным да інваліднага крэсла.

«Док» нядаўна звольніўся з войска і падаўся на абарону ў Польшчы. Мужчыну патрэбная дапамога, бо паводле закону ён не можа ўладкавацца на працу, пакуль ідзе разгляд ягонай справы.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Былы палітвязень, які страціў за 3 гады турмы здароўе і працу, мае патрэбу ў фінансавай дапамозе для перакваліфікацыі, каб вярнуць крыніцу заробку і падтрымліваць сям'ю.

У красавіку гэтага года, пасля 25 сутак на Акрэсціна, Сергій з'ехаў з Беларусі разам з усёй сваёй вялікай сям'ёй. Цяпер яны шукаюць месца для жыцця і маюць патрэбу ў дапамозе.