Ініцыятывы

Ствараем паштоўкі і мерч з малюнкамі з лістоў палітвязняў. Усе сабраныя сродкі ідуць на перадачы палітвязням праз ініцыятыву Dissidentby.

Валанцёры праекту «Ідзі на мой голас» штодня аказваюць дапамогу беларускім уцекачам, незалежна ад таго, ці ратуюцца яны ад вайны ці ад рэпрэсій. Раней нашая каманда паспяхова спраўлялася самастойна, аднак надышоў момант, калі наша будучая магчымасць дапамагаць залежыць ад кожнага з вас.

Першы добраахвотніцкі мабільны шпіталь, вядомы па сваёй украінскай абрэвіятуры ПДМШ, — гэта каманда сотняў медыкаў-добраахвотнікаў з усяго свету, якая з 2014 года ратуе жыцці на фронце ў раёне баявых дзеянняў з расейскімі акупацыйнымі войскамі.

Збор адкрываецца для аказання дапамогі ў станаўленні арганізацыі BELPOL, пашырэнні яе магчымасцей, падтрымкі яе ўдзельнікаў і партнёраў.

“Вольныя” — гэта ініцыятыва дапамогі для былых беларускіх палітвязняў. Мы дапамагаем Вольным атрымаць усебаковую падтрымку і вярнуцца да паўнавартаснага жыцця, звязвая паміж сабой людзей, якія хочуць дапамагаць, і тых, каму патрэбна падтрымка пасля вызвалення з месцаў абмежавання волі.

Беларуская праваслаўная суполка Канстантынопальскага патрыярхату ў Вільні мае патрэбу ў сродках для аплаты арэнды і рамонту памяшканняў, у якіх будуць ладзіцца набажэнствы і супольныя сустрэчы. Нам трэба набыць неабходную мэблю і літургічны рыштунак.