Мяне клічуць Шакун Уладзімір і я асуджаны на 2 гады «хіміі» за абразу прэзідэнта і здзек са сцяга (артыкулы 368 і 370). Прычынай крымінальнай справы стала маё выказванне супраць дзейнай улады, палітычнага гвалту і надзеі на будучыню, выяўленай у словах «Жыве Беларусь». Нядаўна мяне прызналі палітвязнем.
Цяпер, адбываючы пакаранне, маіх грашовых сродкаў не хапае нават на рэчы першай неабходнасці. Я працую ў калгасе з заробкам у 350 р. За гэтыя грошы цяжка набыць нават прадукты, не кажучы ўжо пра побытавыя прыналежнасці з цяперашнімі цэнамі ў крамах. Акрамя гэтага, мой тэлефон быў канфіскаваны ў той час, калі я ўсё яшчэ маю патрэбу ў падтрыманні сувязі з блізкімі. Буду ўдзячны кожнаму, хто здолее падтрымаць мяне ў гэты цяжкі час.
Якая сума неабходна?
1000 € — купля прадуктаў харчавання і побытавых прылад; набыцця тэлефона, бо папярэдні быў канфіскаваны.