У тых, хто выязджае з Беларусі без візы, сталі патрабаваць ВНЖ



Па пытаннях выезду, эвакуацыі і адаптацыі — пішыце нам у @help_bysol

Як паведамляе выданне Наша Нiва, беларускія памежнікі сталі патрабаваць ВНЖ у тых, хто выязджае з краіны без дзейнай еўрапейскай візы. Як кажуць самі выязджаючыя – памежнікі фатаграфуюць дазвол на пражыванне з двух бакоў і аддаюць.

Ці законна гэта?

Згодна з дзейным заканадаўствам памежнікі не маюць права патрабаваць іншыя дакументы акрамя нацыянальнага пашпарта пры выездзе з краіны.

Што рабіць?

Не панікаваць. Калі вы плануеце ўязджаць у ЕС і не хочаце, каб вашыя дакументы не фатаграфавалі, то рэкамендуем разгледзець уезд у ЕС праз расійска-латвійскую мяжу. Калі ў вас няма дзейнай візы і вы планавалі падавацца на міжнародную абарону на мяжы ЕС, то таксама рэкамендуем выкарыстоўваць для гэтага мяжу РФ-ЕС.

Варыянт перасячэння еўрапейскай мяжы праз РФ таксама ратуе ад праверак мабільных прылад і прабіваючы па базах «экстрэмістаў».

Пра тое, як пераехаць у іншую краіну, атрымаць візу і легалізавацца чытайце ў нашых бясплатных гайдах па рэлакацыі ў часопісе Адаптацыя.

Агульны збор

BYSOL падтрымлівае сем'і палітвязняў, страйкамы, дваровыя суполкі, звольненых працаўнікоў і адлічаных студэнтаў, лакальныя ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.